АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

ГЕНАДЗЬ ШУТАЎ

† 19.08.2020

Генадзь Шутаў (нар. 25.11.1975) быў застрэлены 11 жніўня 2020 года падчас акцыяў пратэсту ў Берасці супраць фальсіфікацыі выбараў. Па словах жонкі, увечары ён патэлефанаваў ёй і сказаў, што выкліча таксі й хутка паедзе дадому. Аднак паводле афіцыйнай версіі, ён зь сябрам, узброеныя металічнымі трубамі, напалі на супрацоўнікаў міліцыі й спрабавалі скрасьці ў іх зброю. Аднак на пазьнейшым відэа здарэньня ў руках людзей не відаць ніякіх прадметаў. Таксама, Шутаў і яго сябар не нападаюць на супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, а, наадварот, тыя рухаюцца ў іххі бок.

І дачка Шутава, і відавочца здарэньня адзначылі, што Генадзя забілі стрэлам у патыліцу. Ад атрыманых траўмаў Шутаў памёр 19 жніўня ў шпіталі ад чэрапна-мазгавой траўмы. Сьледчы камітэт палічыў, што падстаў для завядзеньня крымінальнай справы няма

Але свайго цынічнага апагею гэтая трагічная гісторыя дасягнула ў 2021 годзе: Генадзь Шутаў быў пасьмяротна прызнаны вінаватым у «замаху на забойства», яго спадарожнік і сьведка забойства Шутава, Аляксандр Кардзюкоў, асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Вайскоўца Рамана Гаўрылава, які прызнаўся, што страляў у Шутава, суд прызнаў пацярпелым.

For privacy reasons YouTube needs your permission to be loaded. For more details, please see our Datenschutzerklärung.
I Accept