ІНІЦЫЯТЫВЫ, АКЦЫІ, АДМЕТНАЕ
Летам і на пачатку восені 2020га году падзеі ў Беларусі амаль кожны дзень вывыдзілі таксама й нас на вуліцы Нямеччыны: крэатыўнымі акцыямі й дэманстрацыямі ў многіх гарадох мы зьвярталі ўвагу на сытуацыю ў краіне й такім чынам дэманстравалі сваю салідарнасьць зь людзьмі дома.
Але падзеі ў Беларусі хутка прымусілі нас прымаць канкрэтныя захады: былі створаны ініцыятывы дапамогі ахвярам дзяржаўнага гвалту й тым, хто былі вымушаныя пакінуць краіну. Мы пачалі паведамляць пра тое, што адбываецца ў Беларусі праз шматлікія каналі, шукалі кантактаў з асобамі, якія прымаюць палітычныя рашэньні ў Нямеччыне й Эўропе, і агітавалі за падтрымку для прыгнечанай грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
На канцэртах і чытаньнях мы прапаноўвалі сцэну тым артыстам, для якіх на радзіме гэта ўжо было немагчыма. А таксама стваралі прапановы для дыяспары, якія найперш праявіліся праз акцыі салідарнасьці за Беларусь. Так мы знайшлі свае тэмы й задачы, якія й сёньня вызначаюць сфэры дзейнасьці RAZAM.
Падзяліцца
ФІНАНСАВАНА ПРАЗ ВАШЫЯ АХВЯРАВАНЬНІ
АДМЕТНАЕ З НАШАЕ ПРАЦЫ
МЕСЦА СУСТРЭЧАЎ У БЭРЛІНЕ
RAZAM У ДОМЕ СТАТЫСТЫКІ
Дом статыстыкі ў Бэрліне стаў галоўным месцам сустрэчы беларусаў Бэрліну з таго самага часу, як RAZAM пераехала туды ўвесну 2021 году, і запрашае на канцэрты, выставы і лекцыі. У сакавіку 2022 году РАЗАМ адкрыла тут цэнтр гуманітарнай дапамогі Ўкраіне.
ФЭСТЫВАЛЬ ”МЮНХЭНШЧЫНА”
БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ У МЮНХЭНЕ
Летам мюнхенскія беларусы запрашаюць на фестываль “Мюнхэншчына”. Сюды зьбіраюцца беларусы з усёй Германіі, каб у цёплай сябрўоскай атмасфэры абмяняцца думкамі й разам адсваткаваць традыцыйнае “Купальле” – з вогнішчам, танцамі й сьпевамі. Разнастайныя майстар-класы дапаўняюць праграму.
Малітва ДЛЯ БЕЛАРУСІ
“Заставайцеся тут і чувайце са мной, чувайце й малецеся” — пад такім дэвізам ужо больш за пяць гадоў, вечар за вечарам людзі зьбіраюцца ў бэрлінскай царкве Гефсіманіі, каб маліцца за палітвязьняў і ахвяраў рэпрэсыяў. Палітычныя набажэнствы адпавядаюць традыцыям дыскурсу міру, справядлівасьці й цэласнасьці божага стварэньня, які быў распаўсюджаны ў 1980-х гадах у ГДР.
З 25-га жніўня 2020-га году мы кожны тыдзень расказваем пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Мы прыгадваем тых, хто знаходзіцца пад перасьледам за тое, што яны выступаюць за свабоду й дэмакратыю, і мы молімся за больш чым 1000 палітычных зьняволеных.
шточацьвер а 18-й
Gethsemanekirche, Stargarder Str. 77, 10437 Berlin