Каляды ў «Мiрным Доме»

Beitrag vom 29. December 2023

«Мiрны Дом» у Варшаве сустракаў Каляды ў новым аблiччы. Дзякуючы супрацоўніцтву з дабрачыннай арганiзацыяй Habitat у кастрычнiку гэтага года адрамантаваныя жыллёвыя памяшканні i ўпарадкаваны двор, дзе цяпер створаны прывабны куток для сустрэч ды адпачынку i спраўленая дзіцячая пляцоўка.

Важнай падзеяй стаў таксама запуск напрыканцы лiстапада праекта “Humanosh Housе”: у суседнiм з шэлтарам у Варшаве доме абсталяваныя памяшканнi для навучання дарослых i дзяцей (у першую чаргу жыхароў «Мiрнага Дома»), наладжвання культурніцкіх iмпрэз, святаў i іншых сустрэч.

Сёння ў шэлтары ў Варшаве жывуць 27 чалавек — уцекачоў з Беларусi i Украiны, а ў шэлтары ў Надажыне, недалёка ад сталiцы Польшчы, — 14 чалавек. Гэта перш за ўсё жанчыны з дзецьмi, людзi сталага ўзросту, альбо людзi з захворваннямi, якiя праходзяць медычную рэабілітацыю ў Польшчы.

Адзiн з iх — Вячаслаў (45 гадоў). Стрэс, выкліканы пераследам у Беларусi і ўцёкамі з краіны, а таксама немагчымасць атрымлiваць своечасовую медычную дапамогу справакавалі ў яго абвастрэнне цукры‌цы, у вынiку чаго была ампутавана палова ступнi правай нагi.

«Насамрэч у нас няма ўмоў для размяшчэння людзей у такiм стане, — кажа ў размове з намi адміністратарка праекту «Мiрны Дом» Марыя, — але тут яму будзе лепей, чым у лагеры для ўцекачоў. Iншага жытла ў Вячаслава няма». У такiх жа безвыходных абставiнах апынулася i Наталля (39 гадоў), таксама з Беларусi. Свае першае дзiця Наталля нарадзiла ў лагеры для ўцекачоў, адкуль фонд Humanosh забраў яе ў цяжкiм псiхiчным стане. Вось ужо 5 месяцаў жанчына жыве ў шэлтары ў Надажыне. Тут яна мае не толькi жытло i падтрымку прадуктамi харчавання, але i дапамогу iншых жанчын, якiя жывуць у шэлтары разам з ёю.

«Людзi, якiм сёння дапамагае праект «Мiрны Дом», —распавядае Марыя, — апынулiся ў нас з вельмі розных прычын i маюць вельмi розныя патрэбы. Мы намагаемся падыходзiць да кожнага выпадку індывідуальна».

А як сустракалi Каляды жыхары шэлтара ў Варшаве?

«У «Мiрнага Дома» ёсць свае добрыя тарадыцыi, — з ахвотай расказвае Марыя. — Як i два апошнiя гады, cпачатку мы завіта‌лi да cям’i Скопец (Katarzyna Skopiec —заснавальніца i кiраўнiца фундацыi Humanosh), якая жыве непадалёк, а потым зладзiлi маленькае свята для дзяцей».

Фонд Humanosh з’яўляецца партнёрам Razam e.V. ад сакавiка 2022 года.

Згуртаванне беларускай дыяспары збiрае ў рамках праекта «Дапамога ўцекачам з Беларусі ў Польшчы» ахвараваннi на аплату арэнды шэлтара ў Варшаве (каля 2 тыс. еўра ў месяц).

Наша падтрымка iстотна дапамагае працы гэтага вельмi запатрабаванага i важнага праекту.

падзяліцца гэтым пастом: