АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

ВІКТАР ГАНЧАР

† 16.09.1999

Віктар Ганчар (нар. 7.9.1958) быў віцэ-прэм’ерам Беларусі, але неўзабаве быў адпраўлены Лукашэнкам ў адстаўку. У якасьці старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, ён пратэставаў супраць ініцыяванага прэзідэнтам Лукашэнка рэферэндуму 1996 году па зьменах у Канстытуцыю РБ, які меў на мэце ў значнай ступені ліквідаваць падзел уладаў у краіне й фактычна пашырыць паўнамоцтвы Лукашэнкі. За тое, што Ганчар адмовіўся прызнаць вынікі гэтага рэферэндуму, ён быў адпраўлены ў адстаўку. Замест гэтага праз тры гады ён узначаліў Цэнтральную выбарчую камісію альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў 1999 году, якія адбыліся на знак пратэсту супраць неканстытуцыйнага падаўжэньня Лукашэнкам ягоных паўнамоцтваў.

Ён плянаваў працэдуру імпічмэнту прэзідэнту, але гэта не ўдалося рэалізаваць па прычыне ягонага бясьследнага зьнікненьня. 16 верасьня 1999 году Віктар Ганчар разам са сваім сябрам бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім зьніклі бязь зьвестак. На меркаваным месцы злачынства былі знойдзеныя толькі некалькі слядоў крыві ды аскепкі шкла аўтамабіля.

Як і ў выпадку з Захаранкам, сьледчыя Рады Эўропы прыйшлі да высновы, што злачынствы зьдзейсьненыя адным і тым жа спэцпадразьдзяленьнем МУС. Падазраванага, супрацоўніка МУС Беларусі, вызвалілі з-пад варты на асабістае распараджэньне Лукашэнкі. На сёньняшні дзень ніхто не прыцягнуты да адказнасьці за гэтае злачынства. У сьнежні 2019 году ў дакумэнтальным фільме Deutsche Welle (”Нямецкая хваля”) супрацоўнік спэцпадраздзяленьня МУС прызнаўся ў выкраданьні Ганчара й Красоўскага. Абодвух вывезьлі ў лес, дзе й расстралялі.

For privacy reasons YouTube needs your permission to be loaded. For more details, please see our Datenschutzerklärung.
I Accept