Плакат: Свабоду нельга прымаць як належнае

Beitrag vom 5. May 2021

Каманда валанцёраў з Паўночнай Рэйн-Вестфаліі пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Германіі RAZAM e.V. стварыла плакат, закліканы прыцягнуць увагу нямецкага грамадства да праблем палітычных рэпрэсій ў Беларусі.

Пасля правядзення перамоў з некалькімі кампаніямі, якiя займаюцца вонкавай рэкламай i валодаюць рэкламнымi плошчамi у Дзюсельдорфе і Кёльне, удалося атрымаць фінансавую падтрымку ад кампаніі Ströer SE & Co. KGaA (https://www.stroeer.com), аднаго з буйнейшых аператараў вонкавай рэкламы ў Еўропе. Гэтая кампанія пагадзілася прафінансаваць арэнду 20-ці плаката-тыдняў у фармаце CityLight ў гарадах Паўночнай Рэйн-Вестфаліі. Кошты на друк і тэхнічны збор былі пакрытыя праз ахвяраванні дыяспарай Паўночнай Рэйн-Вестфаліі і РАЗАМ e.V. Плакаты будуць вывешаныя з 4 па 17 траўня ў 7 лакацыях горада Дзюсэльдорф і 6 лакацыях горада Кёльн. Адна частка плакатаў будзе вывешаная на адзін тыдзень, іншая на два.

QR-кады вядуць на старонкі https://razam.de/sich-informieren/ і https://razam.de/spenden/, дзе ўсе змогуць азнаёміцца ​​з бягучай сітуацыяй ў Беларусі і з інфармацыяй пра тое, як можна фінансава дапамагчы беларусам ў бядзе.

Мы дзякуем фірме Ströer за падтрымку! Паляванне на сэлфі пачалося 🙂

падзяліцца гэтым пастом: