29Okt
Berlin: 🕯️ Сустрэча са знішчанай і сучаснай беларускай літаратурай: Ноч паэтаў 29. OktoberOkt. 2024 19:30 - 21:30

У аўторак, 29 кастрычніка, беларусы Берліна ладзяць Ноч нерасстраляных паэтаў.

Удзел бяруць Яраслава Ананька, Тамара Кабяк, Кацярына Яворская, Zmicer Che & Kusnetz, Tina Wünschmann і іншыя.

Куратаркі - Света Бень і Інга Лізенгевіч.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску НКУС забіла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: навукоўцаў, пісьменнікаў, а таксама паэтаў. Іх літаратурная спадчына дзесяцігоддзямі замоўчвалася.

Сёлетняя “Ноч нерасстраляных паэтаў” прысвечана лёсам аўтарак – жанчын, імёны якіх сёння малавядомыя.

У 30-я гады яны таксама ўдзельнічалі ў такіх літаратурных гуртках, як «Маладняк» і «Узвышша», а неўзабаве пасля гэтага сталі ахвярамі рэпрэсіўнай эпохі.

Часта невядомыя нават даты іх нараджэння і смерці, а захаваліся толькі некалькі іх тэкстаў.

Загінулі не ўсе - многія лёсы скончыліся ў лагерах, ссылках, уцёках, пазбаўленнях або ў адмове ад творчай дзейнасці.

Беларускія мастакі, перакладчыкі і дзеячы прэзентуюць тэксты пісьменнікаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, а таксама творы сваіх паплечнікаў і сучасную паэзію.

Тэксты такіх аўтарак, як Ядвіга Бяганская, Валянціна Казлоўская, Канстанцыя Буйло, Ірына Каханоўская, Паўліна Мядзёлка, Яніна Германовіч, Ганна Брэская, Марта Актбер, Яўгенія Пфляўмбаўм, Наталля Вішнеўская, Ларыса Геніюш, Сэлія Дропкін і Ганна Марголіна ў арыгінале на беларускай мове ці на ідыш у перакладзе на нямецкую чытаюць і кладуць на музыку Света Бень і Жэня Окс.

Квіткі коштам 8 еўра поўны, 5 еўра льготны бярыце па спасылцы.

📆 Дата: 29 кастрычніка

Час: 19.30 (час мясцовы)

📍Месца: Literarisches Colloquium Berlin e.V.,  Am Sandwerder 5, Берлін

Importiere in den Google Kalender
  • Zeitplan
  • Gäste
  • Teilnahme
  • Vorhersage
  • Kommentare

Wetterdaten sind aktuell nicht verfügbar für diesen Ort

Wetterbericht

Heute stec_replace_today_date

stec_replace_today_icon_div

stec_replace_current_summary_text

stec_replace_current_temp °stec_replace_current_temp_units

Wind stec_replace_current_wind stec_replace_current_wind_units stec_replace_current_wind_direction

Feuchtigkeit stec_replace_current_humidity %

gefühlt wie stec_replace_current_feels_like °stec_replace_current_temp_units

Vorhersage

Datum

Wetter

Temperatur

stec_replace_5days

nächsten 24 Stunden

angeboten von openweathermap.org