Categories
Verein

Мітынг салідарнасці у Гётынген-Гэнзалізале

Фота: Ганна Ганчарова

20 верасня 2020 года, у дзень, які быў абвешчаны глабальным днём салідарнасці з Беларуссю, у Гётынген-Гэнзалізале адбыўся мітынг салідарнасці з народам Беларусі. Мітынг быў арганізаваны раённым аб’яднаннем Europa-Union Deutschland і еўрадэпутатам Віёла фон Крамон (Grüne/EFA ў Еўрапарламенце).

Нягледзячы на ​​тое што мітынг быў абвешчаны ў вельмі кароткі тэрмін, каля 90 чалавек выказалі сваю салідарнасць з народам Беларусі. Гэта было прыязнае і мірнае мерапрыемства.

На працягу некалькіх тыдняў сотні тысяч беларусаў і беларусак штодня выходзілі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і за свабодную, дэмакратычную Беларусь. Выступы мелі на мэце прыцягнуць больш увагі да бягучай сітуацыі і падтрымкі мірнага народа Беларусі. Віёла фон Крамон гаварыла пра масавыя пратэсты, дэманстрацыі жанчын і санкцыі ЕС. З прамовай у падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі выступіў таксама Харм Адам з Гётынгенскага аддзялення Europa-Union Deutschland. Рольф Бэкер гаварыў пра студэнцкі абмен, што адбываецца ў сярэдняй школе Хайнбергу. Ён зачытаў заяву былога студэнта па абмене, у якой гаварылася, што ў краіне перастаў дзейнічаць закон, і ніхто не ведае, што адбудзецца далей.

Каля 15 удзельнікаўіц, якія належаць да беларускай дыяспары ў Нямеччыне, прыехалі з Гётынгена, Манхайма, Франкфурта-на-Майне і Гановера, каб прадэманстраваць сваю салідарнасць. Гэтыя ўдзельнікі і ўдзельніцы выступалі ў тым ліку і бо ў іх захавалася трывалая сувязь з Беларуссю. “Адна з тых, хто выступаў, патлумачыла, што сітуацыя заўсёды здавалася ёй далёкай. Але ўчора быў арыштаваны яе брат, хоць ён хацеў толькі пайсці ў кіно”, – сказала фон Крамон.

Арганізатарыкі надрукавалі сумкі з тканіны, з дапамогай якіх людзі маглі б штодня дэманстраваць сваю салідарнасьць з тымі, хто пратэстуе ў Беларусі. На мітынгу раздавалі матэрыялы з інфармацыяй пра фонд салідарнасці BYSOL, які падтрымлівае беларускіх актывістаў_ак, якія падвяргаюцца рэпрэсіям праз свае палітычныя погляды.

У газеце “Göttinger Blatt” з’явіўся артыкул пра гэтую акцыю.