Categories
razam

Плакат у Саксоніі: Свабоду нельга прымаць як належнае

Плакаты пра Беларусь з’явіліся і ў Саксоніі: у гарадах Лейпцыг і Дрэздэн. Беларуская дыяспара ў Германіі пры падтрымцы RAZAM e.V. распрацавала плакат, які прызывае нямецкае грамадства, не заставацца абыякавымі да палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Аналагічная рэкламная кампанія прайшла ў траўні гэтага года ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, якая і натхніла беларусаў Саксоніі.

Як і ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, падтрымку ўдалося атрымаць ад аднаго з найбуйнейшых аператараў вонкавай рэкламы ў Еўропе – Ströer SE & Co. KGaA. Кампанія прапанавала прафінансаваць 30 плаката-месцаў у Дрэздэне і Лейпцыге (15 Дрэздэн і 15 Лейпцыг). Друк і тэхнічны збор былі аплачаныя з ахвяраванняў дыяспары і неабыякавых грамадзян Германіі. Плакаты пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі правясяць 3 тыдні ў розных частках гарадоў пачынаючы з 16 жніўня.

Усю дадатковую інфармацыю аб актуальным становішчы ў Беларусі вы можаце знайсці на сайце belarussichtbarmachen.de (#BelarusSichtbarMachen).

Беларусы Саксоніі і ўсяго свету выказваюць вялікую падзяку фірме Ströer SE & Co. KGaA і ўсім неабыякавым людзям, якія дапамагаюць беларусам у барацьбе за іх правы!