Categories
Беларуская

Дапамога палітычным вязням

Шаноўныя сябры!
Аб’яднанне “RAZAM e.v.” утварыла ініцыятыўную групу, якая мае на мэце дапамогу людзям у Беларусі, што ўтрымліваюцца ў няволі па палітычных матывах. На 27 сакавіка палітычнымі вязнямі ў Беларусі прызнаныя 360 зняволеныя. Увогуле ў беларускіх вязніцах знаходзіцца прынамсі 555 чалавек, якім выстаўлены крымінальныя абвінавачанні, тым ці іншым чынам звязаныя з падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Гэтым людзям і іх сем’ям, як нікому, патрэбная наша падтрымка.

Вязні маюць права атрымліваць пасылкі ды бандэролі ад любых адпраўнікоў, а таксама перадачы вагой да 30 кг адзін раз на месяц (гэтыя варункі могуць адрознівацца ў залежнасці ад статусу вязня ды месца зняволення). Кошт адной перадачы складае прыкладна 150 бел. рублёў; такую ж суму грошай вязень мае права выдаткоўваць у мясцовай краме, каб набыць тавары першай неабходнасці.

Падтрымка аказваецца праз апякунства над вязнямі, і, каб ажыццявіць такое апякунства, нам былі б вельмі дарэчы рэгулярныя, штомесячныя ахвяраванні. Такім чынам мы маглі б планаваць, колькі вязняў можа ўзяць пад сваю апеку аб’яднанне “RAZAM e.v.” Дапамога ўзгадняецца з роднымі вязняў і аказваецца пры падтрымцы некамерцыйнай ініцыятывы Dissidentby. Мы шчыра вітаем дапамогу і садзейнічанне ў развіцці гэтага праекта.

Падрабязнасці можна знайсці ў адпаведным раздзеле на нашым сайце.

Банкаўскія рэквізіты:
Атрымальнік: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC/SWIFT: GENODEM1GLS
Прызначэнне аплаты: BelPPHelp

Paypal:
https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=TNKNVLATNWZYN