Categories
Verein

Kонкурс на лагатып для Razam e.V.

Сябры, усім дзякуй за ўдзел. Па просьбах крэатыўных людзей з недахопам часу мы вырашылі працягнуць конкурс на тыдзень.

Сябры! Крэатывім!

Абвяшчаецца конкурс на лагатып для Razam e.V.

Тэх. заданне:

  1. Адлюстраваць, што гэта беларуска-нямецкая ініцыятыва.
  2. Пазбягаць формаў, якія выклікаюць асацыяцыі з пэўнымі палітычнымі сіламі. (Таму праводзіцца конкурс, форма сэрцайка, на жаль, з’яўляецца сімвалам штаба Бабарыка, а Verein павінны заставацца больш нейтральным).
  3. Магчымае выкарыстанне слоў “Belarus”, “Belarus Razam”, “Belarus Razam e.V”, “Razam e.V.”.
  4. Вашыя прапановы прымаюцца ў любой форме. Можна проста скетч.
  5. Дасылайце свае працы на contact@razam.de.
  6. Увага! Час абмежаваны – ужо 17 верасня мы правядзем агульнае галасаванне.

Ура дэмакратыі. І дзякуй за ўдзел.