Categories
Verein

Мы працягваем развівацца!

За мінулыя тыдні наша аб’яднанне актыўна развівала кантакты з нямецкай грамадзянскай супольнасцю, палітыкамі і беларускімі дыяспарамі па ўсім свеце. Столькі сустрэч, дыскусій і падзей адбываецца – і ў нас проста фізічна не хапае часу пісаць пра ўсё!

Сябры і сяброўкі нашага аб’яднання арганізавалі дзясяткі акцый салідарнасці па ўсёй Германіі. З намі ўжо Гановер, Берлін, Гамбург, Мюнхен, Брэмен! Пра нас піша прэса, з намі звязваюцца і прапануюць сваю дапамогу, да нас звяртаюцца за радай і падтрымкай.

У RAZAM працуе ўжо 15 розных ініцыятыў і рабочых груп. У некаторых з іх ёсць першыя вялікія поспехі, а некаторыя сутыкаюцца з сур’ёзнымі перашкодамі. Мы не здаемся і пераадольваем ўсе гэтыя перашкоды разам. Мы ўдзячныя ўсім-усім, хто ахвяруе сваімі свабоднымі вечарамі, перапынкамі на абед і выходнымі, каб рабіць RAZAM лепш.

З апошняга:
Наша культурная ініцыятыва дапамагла арганізаваць першую выставу беларускага пратэстнага мастацтва ў Берліне. Дарэчы, калі вы пра яе яшчэ не чулі, – запрашаем на яе ізноў. Прыходзьце, на закрыцці будуць смачныя беларускія пратэстныя кактэйлі!

Працэс нашай рэгістрацыі выйшаў на фінішную прамую і мы чакаем з нецярпеннем яго завяршэння ў самы бліжэйшы час. Зусім хутка мы зробім некалькі важных аб’яў на гэтую і іншыя тэмы – сачыце за навінамі!

Мы ўсё яшчэ засвойваем і наладжваем працоўныя працэсы, перыядычна падаем на нос. Мы імкнемся да празрыстасці, хай нават часам не спраўляемся з гэтай задачай. Нам вельмі важна, каб уся інфармацыя пра дзейнасць RAZAM была максімальна адкрытая для ўсіх. Зараз мы працуем над тым, каб нашы ініцыятывы рэгулярна давалі публічныя апдэйты пра сваю дзейнасць.

А яшчэ, з такой нагоды, мы хацелі б даць вам спасылкі на ўсе нашыя інфармацыйныя каналы, дзе можна знайсці больш дэталяў пра актуальныя падзеі. Падпісвайцеся!

Facebook:
Берлін
Брэмен

Instagram:
belarus.razam
razam.hannover
razam.berlin
razam.hamburg
razam.munich
razam.bremen

Twitter: twitter.com/belarusrazam

YouTube: Belarus Razam

Telegram: https://t.me/belarusrazam_info