Беларускае аб’яднаньне RAZAM з’явілася з транснацыянальнага руху салідарнасьці лета 2020 году, які падтрымлівае людзей у Беларусі ў іх барацьбе за свабодныя выбары й за канец дзяржаўнага гвалту.

Пра нас
RAZAM – першая група прадстаўленьня інтарэсаў ад імя й дзеля беларусаў якія жывуць у Германіі. Акрамя вырашэньня цяперашняй сітуацыі, мы хочам прасоўваць беларускую культуру і мову, стаць пляцоўкай для абмену ведамі з людзьмі ў Беларусі й за яе межамі.
Hавіны
- РахунакKontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft “RAZAM” e.V. IBAN: DE14430609671186206000 BIC: GENODEM1GLS Kreditinstitut: GLS Gemeinschaftsbank eG
- Дапамога ўцекачам. Справаздача 17.02.21З 16.01.21 па 17.02.21 мы здолелі сабраць 2.503,32 эўра. Дапамога ў аплаце часовага жытла была аказаная 21-му беларускаму уцекачу, улучаючы чатыры сям’і зь дзецьмі. Рэшта: 222,28 эўра
- Merkamat перамагае на ХакатонеMerkamat, адаптаваная для Беларусі версія wahl-o-mat. Наша каманда прадставіла Merkamat на Хакатоне Belarus Digital Future і перамагла.

Як я магу дапамагчы?
У цяперашні час RAZAM пачынае розныя ініцыятывы, напрыклад па арганізацыі медыцынскай дапамогі ахвярам дзяржаўнага гвалту, і будзе прадастаўляць рэгулярную інфармацыю пра іх. Акрамя таго, кожны з іх можа дапамагчы, падпісаўшы такія важныя петыцыі, як вызваленне палітвязняў і ўдзел у кампаніях па зборы сродкаў.
