Categories
razam Беларуская

12-га чэрвеня 2021 г.: Палітычнае дбаньне з біскупам Крысціянам Штеблайн і Святланай Ціханоўскай

Дзень 12 чэрвеня 2021 года безумоўна назаўжды застанецца ў памяці 140 наведвальнікаў “Палітычнага дбаньня за Беларусь”: у гэты дзень у Гефсіманскай царкве група палітычнага дбаньня прыняла пратэстанцкага біскупа Крысціяна Штеблайна, правосту Крысціну-Марыю Баммель, лідарку беларускай апазыцыі Сьвятлану Ціханоўскую й Тацяну Хоміч, сястру зьняволенай Марыі Калеснікавай.

У сваім прывітаньні Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, як больш чым 300 дзён мірнага пратэсту аб’ядналі людзей – пераадолеўшы сацыяльныя, рэлігійныя і нацыянальныя межы. Разам яны змагаюцца супраць гвалту, за вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных і зь верай у новую й свабодную Беларусь. Біскуп Штеблайн, у сваю чаргу, нагадаў пра сілу малітвы, асабліва ў гэтай суполцы ў Прэнцлаўэр Берг, якая “так шмат ведае пра сілу супраціву”.

Само набажэнства гэтым разам было прысьвечана асаблівай і шчыльнай сувязі мясцовых актывістаў і парафіян з падзеямі ў Беларусі, якія нагадалі шмат якім прысутным аб іхнай уласнай практыцы ў пазьнейшыя гады НДР. І зноў былі згаданыя імёны і лёсы людзей, якія за амаль год сталі блізкія сэрцам групы палітычных дбаньняў і ў думках сталі часткай грамады. “Тутака з кожным дбаньнем, з кожным аповедам, з кожнымі ціхімі модламі ля падсьвечніка й перад ахвярнікам, будуюцца масты чалавечнасьці, якія стануць асновай Новай і свабоднай Беларусі”.У музычным суправаджэньні Веранікі Кругловай і Валерыі Деле былі выкананы этнічныя беларускія кампазыцыі. Пакуль госьці запальвалі малітоўныя сьвечкі, у выкананьні сьпявачак прагучаў азнакаў гімн “Магутны Божа”, які часта гучыць у канцы царкоўных набажэнстваў у Беларусі, з просьбай да Бога дабраславіць Беларусь.