Categories
razam Беларуская

Сустрэча са Святланай Ціханоўскай

12 чэрвеня сябры Рады аб’яднання Razam e.V. і прадстаўнікі ініцыятывы Народнай амбасады Беларусі ў Германіі сустрэліся ў Берліне са Святланай Ціханоўскай, яе штабам і сястрой Марыі Калеснікавай, Таццянай Хоміч.

Мы прадставілі нашу арганізацыю, асабліва падкрэсліўшы, як шмат ініцыятыўных беларусаў у Германіі займаецца праектамі, звязанымі з дэмакратызацыяй Беларусі і прасоўваннем беларускай культуры.

Гэта быў вельмі плённы дыялог. Святлана Ціханоўская выказала шчырае захапленне працай нашай дыяспары. Напрыканцы сустрэчы Святлана падкрэсліла, наколькі важна пісаць лісты палітвязням. Таму мы таксама хацелі б нагадаць усім: калі ласка, вылучце колькі хвілін і напішыце ліст.

Напісаць ліст
Актуальныя спісы зняволеных з адрасамі

Ахвяраванні палітвязням:
Уладальнік рахунку: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
Прызначэнне: BelPPHelp

Paypal