Categories
Belarusisch razam

#100DaysOfViolence

На працягу 100 дзён беларускі й беларусы штодня выходзяць на вуліцы зь трыма простымі патрабаваньнямі: спыніць гвалт супраць мірнага насельніцтва Беларусі, вызваліць палітычных зьняволеных і правесьці дэмакратычныя выбары. Мірны пратэст душыцца зь жахлівай жорсткасцю і ўзровень гвалту ўвесь час расьце. Падчас пратэстаў было арыштавана больш за 20 000 чалавек, сотні атрымалі параненьні, ёсьць загіблыя. 12 лістапада Раман Бандарэнка сканаў ад атрыманых параненьняў, калі быў зьбіты перад сваім домам невядомымі. Гэты жах адбываецца кожны дзень у сэрцы Эўропы.

Усе нашыя думкі цяпер зь беларускамі і беларусамі. Кожны дзень мы са смуткам і болем сочым за паведамленьнямі, чакаем навін ад сяброў і сваякоў, шукаем знаёмыя імёны ў сьпісах арыштаваных. Гвалт і беззаконнасьць у Беларусі павінны спыніцца.

#WeStandBYyou #100DaysOfViolence