Categories
Belarusisch

10.12.2020 – Міжнародны дзень правоў чалавека

Заклік да дбаньняў за вызваленьне палітвязьняў у Беларусі

10 сьнежня – Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе Арганізацыя З’яднаных Нацый прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

Мы, Libereco – партнэрства па правах чалавека і беларуская згуртаваньне RAZAM, хацелі б скарыстаць гэтую дату дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да лёсу палітычных зьняволеных у Беларусі.

Пасьля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў напачатку жніўня ў Беларусі пачасьціліся выпадкі гвалту. Прадстаўнікі міліцыі паводзяць сябе вельмі жорстка ў адносінах да мірных дэманстрантаў. Зь лета было арыштавана больш за 30 000 чалавек. Болей за 145 зь іх былі зьняволены ў турме на некалькі месяцаў у якасьці доўгатэрміновых палітычных зьняволеных. Сярод іх юрысты, журналісты, студэнты, прадстаўнікі апазіцыі, праваабаронцы, анархісты і шмат якія паспалітыя людзі, якія проста рэалізавалі сваё права чалавека на вольнасьць слова і сходаў.

Таму мы заклікаем арганізаваць у шмат якіх гарадох Германіі ў чацьвер, 10 сьнежня 2020 года, дбаньні і акцыі салідарнасьці для палітычных зьняволеных у Беларусі ды іх неадкладнае вызваленьне. Libereco і RAZAM зь задавальненьнем прапануюць інфармацыйныя матэрыялы й шаблоны плякатаў.

Libereco RAZAM