Categories
razam Беларуская

«Словы Cалідарнасьці»

У рамках сумеснай акцыі «Словы салідарнасьці» Фэдэральнае аб’яднаньне нямецка-польскага грамадства і Беларускаеаб’яднаньне RAZAM e.V. заклікаюць да падтрымкі зьняволеных прадстаўнікоў польскай меншасьці ў Беларусі. З момантупачатку самых маштабных акцый пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія пачаліся ў жніўні 2020 года, дзяржава адказвала гвалтам і рэпрэсіямі. На працягу некалькіх месяцаў людзі ў Беларусі праяўляюць вялікую мужнасць, адкрыта і мірна дэманструючы на вуліцах эўрапейскія каштоўнасьці – дэмакратыю, свабоду, правы чалавека і вяршэнствазакона. Паступаючы так, яны рызыкуюць быць арыштаванымі, страціць свой сацыяльны статус, працу і нават жыцьцё. Тымчасам сямёрым людзям давялося заплаціць сваім жыцьцём, а 35 тысяч былі арыштаваныя.

Прадстаўнікі польскай меншасьці ў Беларусі таксама пакутуюць ад рэпрэсіяў рэжыму. Дзяржаўная прапаганда абвінавачвае Польшчу ў падтрымцы пратэстаў. Мы хочам падтрымаць гэтых людзей і паказаць, што іхні лёс не застаецца незаўважаным. Мы заклікаем усіх сябраў Фэдэральнай асацыяцыі нямецка-польскага грамадзтва, а таксама ўсіх іншых прыхільнікаў выказаць салідарнасьць з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасьці ў Беларусі ў асабістым лісце і, перш за ўсё, паказаць, што мы, жывучы ў згодзе й свабодзе, не застаемся абыякавымі да таго, што адбываецца ўва ўсходняга суседа Эўразьвязу.

Пяцёра сябраў польскай дыяспары ў цяперашні час знаходзяцца пад вартай у Беларусі па абвінавачваньні ў «распальваньні нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці»:

Анжаліка Борыс, настаўніца й былая старшыня Згуртаваньня палякаў Беларусі (ЗПБ)

Андрэй Пачобут, карэспандэнт газэты Gazeta Wyborcza і сябра ЗПБ

Марыя Цішкоўская, дырэктарка дзяржаўнай школы пры ЗПБ

Ганна Панішава, дырэктарка Польскай школы ў Берасьці

Ірэна Бярнацкая, старшыня мясцовага таварыства ЗПБ ў Лідзе

Усе яны прызнаныя палітычнымі вязьнямі праваабарончай арганізацыяй “Вясна”. Сьпіс імёнаў іншых зьняволеных, якім вы можаце адпраўляць свае лісты, можна знайсьці па адрасе: https://prisoners.spring96.org/en

У той жа час, мы хацелі б адзначыць у гэтым кантэксьце, што зьняволеных можна падтрымаць матэрыяльна. Дадатковую інфармацыю можна знайсьці па адрасе: https://razam.de/be/dapamoha-palitzek/

Партнёры RAZAM па супрацоўніцтве: